Поэтический марафон. Творчество учащихся

“Вёска”

Андрэй Еўтух, група 241

Прыязджайце часцей вы дамоў да бацькоў,
Там, дзе хлеба духмяная скрынка.
Дзе на беразе рэчкі, ля вялікіх лугоў
Стаіць хата, а ў ёй – таямніцы.
Бацьку ўбачыўшы, ты абдымі, прыгалубь,
Патрымай за стамлёныя рукі. (плечы)
І матулю сваю, ты хутчэй зацалуй,
Падзівісь у бяздонныя вочы.
А ў гэтых вачах, уся да сына любоў,
Уся павага і толькі імкненне.
Абдымі яшчэ раз, і пад клёкат буслоў
Зайдзі ў хату, праз дубовыя дзверы.
Там стаіць доўгі стол, засланы рушніком,
А на ім ляжыць бульба і шкваркі.
“Ты сядай” – кажа маці і імкнецца ізноў
Да пячы, а ў пячы запяканка.
Потым, добра пад’еўшы, ты вазьмісь за касу,
Выйдзі ў поле, дзе пахне травою,
І уздыхні поўнай груддзю пах духмяных лугоў,
Што ляжаць прад табой ў наваколлі.
І па вёсцы прайдзісь,павітай землякоў,
А таксама сяброў, што раслі з табой разам.
Маленства ўспомні свае, і пабачыш ты зноў
Сэрца зноў пачне біцца спакайней…
Прыязджайце часцей вы туды, дзе вас ждуць,
Дзе чакаюць такімі, як вы ёсць.
Бо няма лепей краю, чым родны наш кут,
Што завецца маёй Беларуссю.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflakeWordpress snowstorm powered by nksnow